Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Отчеты по мероприятиям

16.10.2021

Мы нарадзіліся і жывём у Беларусі. Прыгожым кляновым лістом раскінулася яна ў цэнтры Еўропы. Зямля наша прыгожая і непаўторная, яркая, самабытная, і не палюбіць гэту зямлю нельга. Пра Радзіму вельмі шмат сказана, напісана паэтычных радкоў. Любоў да сваёй краіны - пачуццё не абстрактнае, а рэальнае. Паэты выказваюць яго шчырымі і прачулымі словамі. Свой родны куточак мы любім як часцінку нашай Бацькаўшчыны. А кожная часцінка – духоўны скарб, які неабходна зберагаць, каб і наступныя пакаленні маглі сказаць: “Зямля бацькоў – мая зямля”.

         Гадзіна паэзіі “Беларусь мая, родны край…”, якая сабрала навучэнцаў 5-9 класаў нашай школы, каб актуалізаваць веды пра Беларусь, беларускую мову, развіваць творчае мысленне, эстэтычны густ школьнікаў, спрыяць выхаванню пачуцця любові да нашай Радзімы і гонару за яе, прайшла 16 кастрычніка. Актыўнымі чытачамі сталі васьмікласнікі. У іх выкананні прагучалі вершы У.Карызны, А.Салтука, В.Жуковіча, М.Пазнякова, М.Купрэева, А.Ставера, В.Лукшы, Т.Трафімавай, Г.Новік.

Разделы сайта