Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Мэты і задачы

Мэта:

стварэнне камфортнага адукацыйнага асяроддзя, якое спрыяе раскрыццю індывідуальных асаблівасцей навучэнцаў, разумоваму, маральнаму, эмацыянальнаму, фізічнаму развіццю асобы, развіццю творчых магчымасцяў навучэнцаў у сукупнасці, якія забяспечваюць магчымасці іх самавызначэння і самарэалізацыі ў сучасных умовах.

Задачы на 2021/2022 навучальны год:

1) ствараць умовы для развіцця творчых здольнасцяў адораных дзяцей у працэсе даследчай дзейнасці, у алімпіядным руху праз стымуляванне творчай інавацыйнай дзейнасці педагогаў.

2) фарміраваць у навучэнцаў грамадзянскасць, патрыятызм, духоўна-маральныя каштоўнасці, устойлівую матывацыю да здароўезберажэння праз удасканаленне сістэмы выхаваўчай работы, арганізацыю пазаўрочнай занятасці, удзелу ў моладзевых арганізацыях.

3) ствараць умовы для навучання вучняў у адпаведнасці з іх прафесійнымі інтарэсамі і намерамі.

4) удасканальваць ўзровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз асобаснае развіццё, павышэнне кваліфікацыі, авалоданне сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі.

5) працягнуць павышэнне якасці арганізацыі і правядзення фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў у шосты школьны дзень, міжшкольных і міжраённых спартыўных спаборніцтвах.

6) праводзіць прафілактычную працу і прапаганду здаровага ладу жыцця сярод навучэнцаў, педагогаў і бацькоў.

7) арганізоўваць працу па прафесійнай падрыхтоўцы навучэнцаў X класа, і XI класа.

8) развіваць якасць ведаў навучэнцаў праз прымяненне сучасных адукацыйных тэхналогій пры правядзенні навучальных і факультатыўных, стымулюючых заняткаў.

9) ствараць умовы для павышэння даступнасці і варыятыўнасці адукацыі навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з улікам адукацыйных патрэбаў, забяспечыць карэкцыйную накіраванасць адукацыйнага працэсу пры працы з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.