Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Справаздачы па мерапрыемствах

26.09.20

26 верасня навучэнцы 5-8 класаў мелі магчымасць паглыбіць веды па раздзелах “Фанетыка”, “Графіка і арфаграфія”; развіць лагічнае мысленне, пазнавальную актыўнасць і самастойнасць. Пазнавальная гульня “Вандроўка па Фанетыцы” вучыла школьнікаў разважаць, аналізаваць, матывавала да вывучэння роднай мовы. “Я вельмі важная навука: тлумачу я змяненні гука”, – так гучаў эпіграф мерапрыемства. Каб даведацца імя гаспадыні гульні, навучэнцам патрэбна было разгадаць крыжаванку. Удзельнікі хутчэй адгадалі ключавое слова, чым выканалі поўнасцю заданне. Даспадобы гульцам прыйшлася “Фанетычная размінка”, а вось “Аперацыя “А” заставіла дзяцей звярнуцца да самых глыбокіх сховішчаў сваёй памяці, многа думаць. Клеткі “сетачкі” першым запоўніў вучань восьмага класа Манцэвіч Руслан. Для яго слова: сааўтар, сабатаж, сажалка, сарафан, сапрана, саранча – успомніліся адразу. Словы ж на літару т не ўсе былі вядомыя вучням. Затым гульцы прыдумвалі словы з пэўным націскным складам, угадвалі схаваную літару, лічылі колькасць гукаў і літар у словах, успаміналі словы-карлікі і словы-веліканы. Магчыма, самым складаным конкурсам былі анаграмы.