Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.22

Любіце, ведайце і шануйце родную мову!

Выхоўваць у навучэнцаў нацыянальную самасвядомасць праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, праз любоў да роднай мовы – мэта гульнявой праграмы “Любіце, ведайце і шануйце родную мову!”:

Вы паслухайце родную мову:

Жаўруковаю песняй звініць…

Колькі фарбаў, адценняў у слове!

Як пявуча ліецца-гучыць!

Настаўніцы беларускай мовы і літаратуры запрасілі навучэнцаў прыняць удзел у гульнявой праграме, якая адбылася ў нашай школе. Дарослыя чыталі вершы, прысвечаныя роднай мове, а каманды школьнікаў змагаліся ў мовазнаўчым турніры: гаварылі правільна, перакладалі сказы, тлумачылі значэнні слоў, успаміналі беларускіх пісьменнікаў - аўтараў твораў пра родную мову. Балельшчыкі карпелі над крыжаванкамі і адгадвалі загадкі… Усім знайшлася справа! Былі і салодкія пачастункі!