Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.09.22

Тыдзень беларускай мовы

З 19 па 23 верасня у школе адбыўся Тыдзень беларускай мовы. На працягу тыдня вучні школы актыўна ўдзельнічалі ў цікавых мерапрыемствах. Пачаўся тыдзень з акцыі " Размаўляй са мной па-беларуску". 20 верасня амаль уся школа рыхтавала паштоўкі- віншаванні мове. 21 верасня адбылася квэст - гульня, удзельнікі якой паказалі выдатнае веданне беларускага народнага фальклору. Актыўна вучні удзельнічалі ў конкурсе сачыненняў "За што я люблю родную зямлю". Настаўнікі школы  паказалі ўзор чытання паэтычных твораў, прыняўшы ўдзел  у акцыі " Чытаем Максіма Танка".