Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Отчеты по мероприятиям

13.03.2021

13 марта для учащихся 1-4 классов была проведена викторина "Мир полон чудес". Ребята активно отвечали на вопросы о растениях, грибах, животных. Самыми активными были Рыбак Лена, Войтович Ксения, Кухарчук Сергей, Самута Ваня, Гаранин Илья и Никонович Давид. За каждый правильный ответ ребятам начислялись баллы. Победителем стал Кухарчук Сергей.

13 сакавіка навучэнцы 5-8 класаў нашай школы мелі магчымасць развіць слоўна-лагічную памяць, узбагаціць свой слоўнікавы запас у час правядзення гульні-віктарыны “Зліваюцца гукі ў словы…” :

Мова…

Родная мова

У марах, у песнях, у снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер, і смак, і пах… /А.Вярцінскі/

Гульня складалася з пяці тураў: “Прыгадаем”, “Перакладаем”, “Тлумачым”, “Ужываем”, “Цытуем”. Максімальную колькасць балаў, на жаль, не набрала ні адна каманда, але дзяўчынкі спаборнічалі, змагаліся за кожны бал. Асноўнымі ўдзельнікамі віктарыны былі навучэнкі сёмага класа. Якое заданне самае складанае? Назваць прадмет паказаны на малюнку. Не верыце? Паспрабуце перакласці гэтае слова з рускай мовы – горбушка (хлеба). Дарэчы, выклікала складанасць пры перакладзе на беларускую мову слова ‘бусы’. А вы ведаеце?!

Згадзіліся са словамі Алеся Разанава, што “кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова”. Пераканаліся, што “зліваюцца гукі ў словы і ў рэчышча роднай мовы, як рэкі ў мора, цякуць…” (А.Вярцінскі)

 

Разделы сайта