Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

02.04.2022

Экскурсія ў Косава

1 красавіка. Сапраўдны Дзень смеху атрымаўся ў гэтым годзе! Сабраліся мы на экскурсію вясною, а выехалі - зімою. Першая нечаканасць у падарожжы.

Але Косава нас чакае! Дарэчы, Косава - адзін з самых маленькіх гарадоў Беларусі. Самае цікавае месца для вандровак - колішні фальварак Мерачоўшчына. Месца славутае двума аб'ектамі.

Мы пабывалі ў сядзібе Тадэуша Касцюшкі. Паслухалі цікавы аповед пра жыццё і дзейнасць нашага славутага земляка - нацыянальнага героя некалькіх краін.

Хуценька перабеглі дарогу, узняліся па прыступках у прыгожы, велічны архітэктурны помнік краіны - Косаўскі палац Пуслоўскіх. Нібы перанесліся ў Сярэднявечча. Запрацавалі нашы камеры, каб засталася прыгажосць кампазіцый не толькі ў памяці, але і візуальна. Зноў уважліва слухалі экскурсавода. Зацікавілі нас легенды Косава.

Хочаце даведацца? Наведайце палац! Набылі і сувеніры для сябе, родных. Можам сказаць, што падарожжа нам спадабалася, час прайшоў хутка, уражанні засталіся, фотаздымкі паказваем сямейнікам і родным. Мы зрабілі цудоўны выбар для вандроўкі па Беларусі - нават надвор'е не сапсавала настрой!

Разделы сайта